Псіхалагічны фэст пра пошук апораў у няўстойлівым свеце
17 кастрычніка
Музей Вольнай Беларусі, Варшава
Карані
і крылы
Апоры
Устойлівасць і пошук унутранага фундамента ў перыяд зменаў
Інструменты
Правераныя метады працы з трывогай, стрэсам і выгараннем
Інсайты
Сучасны псіхалагічны погляд на крызіс ідэнтычнасці, адаптацыю і глыбокае разуменне сябе
Пра фэст
Каму:
  • Псіхолагам, псіхатэрапеўтам і iншым спецыялістам, якія працуюць з крызіснымі станамі і самі павінны трымацца ў навакольным шторме.
  • Усім, для каго важныя тэмы ментальнага здароўя, адаптацыі і захавання ўнутраных рэсурсаў.
“Карані і Крылы” — гэта бяспечная прастора, прысвечаная тэме mental health у эміграцыі. Месца для жывога дыялогу з псіхатэрапеўтамі, філосафамі, псіхіятрамі пра тое, як не страціць сябе, калі ўсё навокал змяняецца. Як навучыцца распраўляць крылы, калі карані адарваныя ад роднай зямлі. Як зрабіць мінулае і наш досвед не цяжарам, а моцным рэсурсам для новага пачатку.
Праграма і Спікеры
11:00 – 12:30
Дыскусія для спецыялістаў: Хто дапамагае табе, пакуль ты дапамагаеш іншым
Зямля сыходзіць з-пад ног па-рознаму, але нас аб’ядноўвае адно — імкненне дапамагаць іншым. Калі навокал штарміць, але трэба трымаць устойлівасць, узнікае галоўнае пытанне: як захаваць сябе? Гэта жывая дыскусія спецыялістаў з розным досведам і ўмовамі працы, да якой змогуць далучыцца ўсе ахвотныя.
Спікеры
12:40 – 13:30
Страх і надзея ў сучаснай беларускай сітуацыі
Сучасныя даследчыкі аналізуюць страх як асноўны настрой, які абумоўлены сацыяльнымі структурамі і закранае ўсё грамадства. Беларуская сітуацыя вылучаецца тым, што мае два вымярэнні — унутранае і эмігранцкае. Наколькі страх вызначае жыццё беларусаў па абодва бакі мяжы і ці ёсць месца для надзеі для падзеленай беларускай супольнасці?
Таццяна Шчытцова
Філосафка, прафесарка Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Вільнюс. Галоўная рэдактарка часопіса Topos. Аўтарка кніг: «Солидарность потрясённых. Эссе о белорусской революции» (2024); «Без будущего. Депрессия и авторитарное общество» (2020, в соавторстве) і іншых.
13:30 – 14:30
Сямейны крызіс у эміграцыі: чаму пераезд змяняе стасункі мацней, чым падаецца
Эміграцыя — гэта не толькі змена краіны, але і глыбокая перабудова звыклай сямейнай сістэмы. Губляюцца сацыяльныя ролі, узмацняюцца схаваныя канфлікты, змяняецца баланс улады, абвастраюцца пытанні блізкасці, сепарацыі і ўзаемнай падтрымкі. На лекцыі разбярэм псіхалагічныя працэсы, якія перажывае сям’я пасля пераезду, і пагаворым пра тое, чаму крызіс у эміграцыі можа стаць як прычынай распаду адносін, так і магчымасцю для іх развіцця.
Ганна Матуляк
Псіхатэрапеўтка са стажам 24 гады, гештальт-тэрапеўтка і супервізарка EAGT, дырэктарка Еўрапейскага інстытута сучаснай псіхатэрапіі (EIMP, Вільнюс). Больш за 20 гадоў працуе з тэмамі прывязанасці, сямейных адносін, псіхалагічнай траўмы і яе наступстваў у дарослым жыцці.
14:30 – 15:30
Псіхічнае здароўе ў эміграцыі
Самыя распаўсюджаныя псіхічныя разлады ў эміграцыі — ПТСР, разлад адаптацыі, трывожнасць і дэпрэсія. Лекцыя будзе прысвечаная фармакалагічнаму лекаванню і ўплыву прэпаратаў не толькі на сімптомы, але і на далейшае працяканне і прагноз гэтых разладаў. Апроч таго, пагаворым пра тое, як эміграцыя ўплывае на мозг, якія нейрабіялагічныя працэсы стаяць за гэтым і чаму пераезд можа быць адначасова і рызыкай, і рэсурсам.
Уладзімір Пікірэня
Урач-псіхіятр з досведам працы больш як 15 гадоў, кандыдат медыцынскіх навук. Пачынаў кар’еру ў наркалагічным дыспансеры, пасля 8 гадоў працаваў на кафедры псіхіятрыі і медыцынскай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Актыўна супрацоўнічаў з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з СААЗ і «Урачамі без межаў». У пачатку 2023 года быў вымушаны выехаць з краіны, пасля чаго паспеў папрацаваць ва Узбекістане ў прыватнай клініцы і медыцынскім інстытуце Бухары. Цяпер працуе ў псіхіятрычнай бальніцы горада Фромбарка (Польшча), супрацоўнічае з ByMedSol, займаецца папулярызацыяй псіхіятрыі і медыцыны.
15:30 – 16:30
Слухаючы цела. Як нервовая сістэма дапамагае вяртаць сабе апоры ў новым свеце
Размова з траўматэрапеўткай пра тое, як нервовая сістэма дапамагае нам адаптавацца да пераменаў, чаму стрэс — гэта натуральная рэакцыя арганізма і якія практычныя спосабы дапамагаюць вярнуць адчуванне ўстойлівасці, бяспекі і кантакту з сабой.
Анастасія Старанцова
Псіхолаг, траўматэрапеўтка, сертыфікаваная спецыялістка Somatic Experiencing® Practitioner (SEP), трэнерка і вядоўца адукацыйных і групавых праграм. У сваёй працы суправаджае людзей, якія перажылі вымушаную эміграцыю, наступствы вайны, рэпрэсій і іншых траўматычных падзей. Як спецыялістка і як жанчына, якая прайшла ўласны шлях эміграцыі, добра разумее, з якімі ўнутранымі выклікамі сутыкаюцца людзі, апынуўшыся далёка ад дома.
16:30 – 17:30
Сэксуальнасць беларусаў: што можна пабачыць, калі спытаць
Мы шмат гаворым пра тое, што адбываецца з беларусамі ў апошнія гады, але значна радзей пытаемся пра тую частку жыцця, якая застаецца за зачыненымі дзвярыма, — пра сэксуальнасць. Сэксолаг Зоя Прышывалка правяла даследаванне пра тое, як беларусы пражываюць сваю сэксуальнасць: чаго хочуць, што прыносіць ім асалоду, наколькі яны задаволеныя сваім сэксуальным жыццём, чаго саромеюцца і як гавораць пра сэкс з партнёрамі. На лекцыі яна прадставіць вынікі, якія дапамогуць нам лепш зразумець саміх сябе.
Зоя Прышывалка
Сэксолаг, псіхолаг, сямейны псіхолаг і Somatic Experiencing®-тэрапеўт. Больш за 7 гадоў вядзе індывідуальную і парную практыку, праводзіць групавую тэрапію. Лектарка і асветніца ў галіне сэксуальнасці і адносін, аўтарка блога пра сэкс, блізкасць і стасункі.
17:30 – 18:30
Вакальная і музычная тэрапія: як уласны голас вяртае глебу
Музыкатэрапеўтычны падыход — глыбокі інструмент працы, які дапамагае справіцца са стрэсам там, дзе словы ўжо бездапаможныя. Мы пагаворым пра механізмы ўздзеяння метаду, рэгуляцыю нервовай сыстэмы, кантакт з целам. А таксама разгледзім канкрэтныя практычныя інструменты, якія будуць карысныя для сябе і ў прафесійнай практыцы.
Марына Руся Шукюрава
Вакальная і музычная тэрапэўтка, вучаніца прафесара Ганса-Гэльмута Дэккер-Фойгта, стваральніка музыкатэрапэўтычнага падыходу. Больш за 20 гадоў працуе з кліентамі, стварае псіхаакустычную музыку для тэрапэўтычных сесіяў з ПАР на базе традыйных спеваў Беларусі.
Набыць квіток
“Крылы для фэста”
Мы робім фэст на чыстым энтузіязме і любові. Купляючы гэты квiток, вы дапамагаеце нам пакрыць выдаткі на арганізацыю
150 PLN
Набыць квіток
Пасля
15 кастрычнiка
120 PLN
Кошт удзелу ў фэсце
Зніжка -25% дзейнічае
да 15 кастрычнiка
90 PLN
/ 120 PLN
Набыць квіток
Прэс-акрэдытацыя
Журналістаў, блогераў і ўсіх, хто хоча прыйсці на фэст і напісаць пра нас, просім звяртацца на электронную пошту:
karaniikryly@gmail.com
Кантакты
17 кастрычніка
Музей Вольнай Беларусi
Foksal 11, 00-327 Warszawa, Poland
Для ўдакладнення інфармацыі пра фэст, а таксама па пытаннях партнёрства і супрацоўніцтва, калі ласка, звяжыцеся з намі па пошце karaniikryly@gmail.com.
Dbamy o Twoją prywatność
Używamy niezbędnych plików cookies, aby strona działała prawidłowo. Za Twoją zgodą możemy także używać plików funkcjonalnych, analitycznych, marketingowych i mediów społecznościowych, aby zapamiętywać ustawienia, mierzyć ruch, ulepszać stronę oraz dopasowywać treści i reklamy. Dostawcami tych narzędzi mogą być Google, Mailchimp i Hotjar. Możesz wycofać zgodę w każdej chwili w „Ustawieniach cookies”.
Polityka Cookies
Dbamy o Twoją prywatność
Ustawienia Cookies
Pliki cookies niezbędne do prawidłowego działania strony są zawsze aktywne. Pozostałe pliki cookies można skonfigurować.
Niezbędne/Techniczne i Funkcjonalne
Niniejsze pliki są konieczne dla prawidłowego funkcjonowania strony internetowej.
Pliki te są instalowane w szczególności na potrzeby zapamiętywania sesji logowania lub wypełniania formularzy, a także w celu zapamiętania czy zostałeś poinformowany o wykorzystywaniu plików cookies.
Funkcjonalne pliki Zapamiętują i dostosowują planormę do Twoich wyborów, np. pozwalają na automatyczne uzupełnienie adresu e-mail, z którego ostatnio logowano się w ramach planormy.
Analityczne
Disabled
Pozwalają na sprawdzenie liczby wizyt i źródeł ruchu. Za ich pomocą jesteśmy w stanie ustalić
które strony cieszą się popularnością a które nie. Za ich pomocą badamy statystyki i poprawiamy wydajność naszych stron. W ramach naszych stron korzystamy między innymi z rozwiązań firmy Google, Mailerchimp oraz Hotjar.
Marketigowe cookies
Disabled
Pozwalają na dopasowanie wyświetlanych treści reklamowych do zainteresowań
użytkownika, nie tylko w ramach naszego portalu, ale też poza nim. Mogą być instalowane przez partnerów reklamowych. Na podstawie informacji z tych plików cookie i aktywności w innych serwisach jest budowany profil zainteresowań użytkownika.
Pliki cookies portali społecznościowych
Disabled
Są to pliki cookie instalowane przez naszych partnerów, żeby
dopasowywać wyświetlane treści reklamowe w mediach społecznościowych. Na ich podstawie budowany jest profil zainteresowań użytkownika. Dzięki temu wyświetlane treści są dopasowane do indywidualnych potrzeb użytkownika.
Made on
Tilda